- Понедельник, 30 января 2017 года, 9:50
-
Павел Латушко в гостях у Минской волны
У гісторыю беларускай дыпламатыі ён увойдзе як наймаладзейшы Пасол. Калі ён упершыню заняў гэтую пасаду, яму было ўсяго 29 год. Сёння ён прадстаўляе інтарэсы Беларусі адразу ў чатырох краінах свету. А яшчэ з'яўляецца прадстаўніком нашай краіны пры ЮНЭСКА і ў Сусветнай турысцкай арганізацыі. Шырокае кола людзей памятае яго як адзінага беларускамоўнага міністра. І як чалавека, які не баіцца крытыкаваць, але разам з тым «заступаецца» за роднае.
Госцем праграмы «Дыпламатычны прыём» сёння стане адзін з выбітных беларускіх дыпламатаў Павел Паўлавіч Латушка. А весці гутарку з ім будзе аўтар і вядучая праекта Анастасія Дакучаева. Слухайце праграму ў панядзелак у 11.10 і 16.10.
-
- Прочитано 205 раз (а)


