СЛУШАТЬ
ОНЛАЙН

7.00 - 11.00

Утро на волне!

Александр Барский


Сейчас играет:
Вторник, 28 июля 2020 года, 8:00

У Любані адбылася абласная акцыя «Мая Радзіма! Мая Беларусь!»

У горадзе Любані 27 ліпеня адбылася абласная акцыя «Мая Радзіма! Мая Беларусь!», піша газета «Голас Любаншчыны».

На свята з удзелам артыстаў беларускай эстрады ў парку культуры і адпачынку сабраліся не толькі гараджане, але і жыхары бліжэйшых вёсак. Парк ператварыўся ў своеасаблівы кірмаш з атракцыёнамі, сувенірнымі крамамі ды цікавымі выставамі.

А галоўнай падзеяй стаў, вядома ж, канцэрт з удзелам артыстаў раённага цэнтра культуры і беларускай эстрады. Для тых, хто сабраўся на свята,выступалі Вікторыя Алешка, Жанет, Алёна Ланская, арт-група «Беларусы», гурт «PROвокация» ды многія другія.

lluban.by

Прочитано 71 раз
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY