Слушать МВ-радио по прямой ссылке
Видео-трансляция эфира
2018 - Год малой родины
СЛУШАТЬ
ОНЛАЙН

7.00 - 11.00

Утро на волне!

Александр Барский


Сейчас играет:
Среда, 22 июня 2016 года, 15:12

Купальскі open-air фэст "Свята Сонца"

18-19 чэрвеня 2016

Месца правядзення: Музейны комплекс "Дудуткі"

Пачатак: 10:00 18 чэрвеня.

Заканчэнне: 18:00 19 чэрвеня.

Афіцыйны сайт: http://svyata-sontsa.by

Cац. cеткі: https://vk.com/sviata_sonca

Фэст прымеркаваны да дню летняга сонцастаяння, старажытнага свята Купалля!

Тэрыторыя Свята будзе падзелена на разнастайныя зоны:

- Галоўная сцэна, дзе адбудзецца самая вялікая падзея фэста - open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock / pagan сцэны!

Сярод удзельнікаў:

• IRDORATH (BY)

• PAWA (BY)

• TEUFELSTANZ (RU)

• FRAM (UA)

• РОКАШ (BY)

• BY CRY (BY)

• NAVI (BY)

• FORODWAITH (BY)

• SONTSEVOROT (BY)

• HARDWOOD (BY)

• ЯГОРАВА ГАРА (BY)

• ВСЁ_CRAZY (BY)

• BY EFFECT (BY)

• TERRAKOD (BY)

• INSPIRIA (BY)

• AILLION (BY)

І іншыя.

- Інтэрактыўная зона: пляцоўка “Батл Гейм”, паедынкі на бяспечнай зброі, сярэднявечныя і народныя гульні, вяровачныя курсы, аквагрым і бодзі-арт, шаржы, настольныя гульні

- Рыцарскі турнір: пляцоўка з гістарычным фехтаваннем, паказальныя выступленні, майстар-класы вядзення бою ад рыцараў!

- Гандлёвыя шэрагі/ рамеснікі/ майстар-класы – вялікі рамесны кірмаш, дзе можно будзе набыць шмат сапраўдных беларускіх сувеніраў: ад вышыванак ды глінянага посуда да кованых ўпрыгожванняў! А так сама зона з майстар-класамі - ганчарнае рамяство, кавальская справа, выраб драўлянага посуду, качанне воўны і шмат чаго іншага – дзе лепшыя рамеснікі Беларусі пакажуць вам тонкасці сваёй працы! І першы ў Беларусі майстар-клас па вырабленню крэмневай зброі!

- Турнір лучнікаў, які адбудзецца ў новым для Беларусі фармаце! Па-першае, мы не будзем абмяжоўвацца рамкамі малых дыстанцый. Ўсе аматары змогуць праверыць сваё майстэрства ў стральбе па мішэнях на дыстанцыях да 140 метраў. А па-другое, мы задаволім для вас сапраўдную бітву лучнікаў!

- Галоўная пляцоўка (шоу-праграмы), дзе напряцягу ўсяго фэста будуць выступаць музычныя і танцавальныя калектывы Беларусі, Расіі і Украіны: музычны калектыў “Дзівабор”, фолькавы калектыў “Хардвуд”, танцавальная студыя “Глорыя”, музычныя гурты “Фрам” і “Фокс”, танцавальны калектыў “Гістрыён” і г.д. У праграме майстар-класы па танцах, скокі-хараводы, гістарычныя балады!

- Этна-пляцоўка, дзе кожны наведвальнік мерапрыемства зможна зрабіць сябе адзін за галоўных сімвалаў Свята – купальскі вянок! А так сама павучыцца пляценню паясоў у майстраў і даведацца пра купальскую варажбу!

- Лекцыі: навуковыя канферэнцыі ад вядучыхэтнографаў і гісторыкаў нашай краіны пра традыцыі Купалля, абрады і сімвалы свята!

- Так сама будзе дзейнічаць намётавы стан для гасцей, працаваць паркінг, фудкорт.

Пасля заканчэння open-air канцэрта, адбудзецца вялізнае вогненнае шоу, факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой запылае самае вялікае ў Беларусі купальскае вогнішча! Затым - скокі-карагоды, гульні, купальскія забавы ды шмат чаго іншага!

Прочитано 703 раз
Каталог TUT.BY