Падарожнічаем далей!..

Posted on

У гэтым посце, як і абяцаў раней, працяг расповяду пра нядаўнюю паездку ў Польшчу. Ітак, наперадзе Кракаў… Але напачатку некаторыя падрабязнасці пра дарогу туды. Па-першае, ведайце, што каб мець добрыя зніжкі ды ўвогуле крыху эканоміць – трэба купляць білеты, рэзерваваць гасцініцы як мага раней. Напрыклад, білет на цягнік Варшава-Кракаў каштуе ў дзень адыходу – 135злотых (прыкладна 36USD), а вось дзень-два раней і вы набудзеце такі самы білет за 49 злотых (13USD).

Што хачу сказаць, сфера паслуг у Польшчы вельмі развітая. Напрыклад, чакаеш цягнік на вакзале — на кожным кроку кавярні, кавяранкі, рэстаранчыкі, крамкіз усім неабходным у дарогу. А таксама – шматлікія касы, білетаматы. Толькі набывай білет. Дарэчы, не раю вам ездзіць у Польшчы “зайцам”. Штрафы вельмі высокія.Памятаю, як аднойчы раніцай ехаў з гатэліку да вакзалу ды папросту не было дзе набыць білет на гарадскі транспарт. І тут на маё “шчасце” як раз кантралёр. Скажу вам, што просьбы і маленні кшалту “самі мы не мясцовыя” не дапамогуць.Дый кантралёры не будуць весці з вамі перамовы і прасіць заплаціць, адразу вызываюць паліцыю.Лепей заплаціць штрафныя 100 злотых (27USD). Як бачыце, гэта не нашыя сімвалічныя 0,5 базавай велічыні і цёценькі ў яркіх камізэльках, якія могуць паслухаць твае байкі ды калі што – махнуць рукой на той штраф. Затое ў Польшчы пасля аплаты, са штрафным квітком можаце ездіць цэлую гадзіну ў любым гарадскім пасажырскім транспарце. Вось такі нятанны “адзіны праязны” )))

Але цяпер вернемся да цягніку. Наперадзе ў мянебыла дарога з Варшавы ў Кракаў… Скажу адразу, што цягнікі ў Польшчы могуць спазняцца. Гэта нармальны працэс. Але калі вы едзеце на спазняючымся цягніку і такім чынам спазняецеся на перасадку на іншы цягнік, можаце падысці да кандуктару і папрасіць аб затрыманні неабходнага вам рэйсу. Гадоў 5-7 таму ў Польшчы як раз адбыўся цягніковы калапс, калі спазненні цягнікоў складалі больш за некалькі гадзін і да сутак. З тых часоў, былі прынятыя жорсткія меры ў навядзенні парадку на чыгунцы. І яшчэ веайце, што цягнікідоўга на станцыях ў Польшчы не стаяць. Пачулі свісток кандуктара – лепш ускачыце ў вагон, бо ён праз момант вырушыць у дарогу. Асабліва не пазяхайцена станцыі ВАРШАВА ЦЭНТРАЛЬНАЯ. Як толькі падходзіць цягнік, людзі як мурашкі хуценька падхопліваюць свае валізкі і займаюць месцы згодна з набытымі білетамі.
Цягнік быў са старымі вагонамі 2 класа, там дзе сідзячыя купэ па 6 чалавек. Ведаеце, у гэтых купэшках нешта ёсць. Людзі маюць шанец неяк знаёміцца ды размаўляць. А гэта тое, чаго цяпер вельмі мала. Ня ведаю, ці заўважылі вы, але людзі пачалі мала між сабой гаварыць. Уставяцца ў свае гаджэты ды тыкаюць пальцамі ў віртуальным свеце. А свет рэальны – побач. Ты толькі ўсміхніся і скажы чалавеку побач “Прывітанне! Як вас зваць?!”

Але добра, вярнуся да сваіх спадарожнікаў.Папаліся добрыя. Спачатку ўсе былі маўклівыя, таксама тыкалі ў свае тэлефоны ды планшэты і не маглі зацапіцца языкамі, адной жанчыне пастаянна нехта тэлефанаваў па рабочых пытаннях. Мне таксама перыядычна тэлефанавалі то калегі з Беларусі, то па-польску з калегамі з Польшчы, то прыходзілася адказваць па-ангельску. У сідзячых побач не сыходзіліся файлы, хто я такі і адкуль. Асабліва пасля таго як патэлефанавала знаёмая, з якой любім размаўляць на трасянцы. Не вытрымала тая самая бізнэс-ледзі, якой часта званілі, і пачала пытацца, хто я і адкуль. Кажу, што з Беларусі я. Ведаеце, амаль заўсёды ў адказ чую пазітыўную рэакцыю наконт “Вау!Беларусь, браты!” і гэтак далей. Альбо таксама часта чую рэакцыю-пытанне: “О, Беларусь! Файна! І як там Лукашэнка?” Заўсёды жартую: “Прабачце, асабіста не знаёмы, але бачыў па тэлевізары, выглядаў добра!” Увогуле беларусаў палякі ўспрымаюць вельмі добра і лічаць працавітымі, цярплівымі, сумленнымі і добрымі людзьмі. Рускіх жа палякі не любяць, але гэта хутчэй гістарычна так склалася. Пачытайце гісторыю і вы зразумееце чаму яно так.

Але вернемся да тэмы… Мае спадарожнікі спрабавалі за паўтары гадзіны падарожжа як мага болей выпытаць у мяне: як у нас жыццё-быццё, што думаю пра Польшчу і гэтак далей… Суразмоўцы былі шакаваныя, што ў Беларусі ёсць што паглядзець у плане гісторыі, сучасныя гатэлі ды добра развітая інфраструктура. Так, спадарства, ёсць у многіх палякаў вялікі недахоп інфармацыі пра нашую краіну. І з гэтым пара пачынаць нешта рабіць.

За размовамі нечакана праляцеў час і вось ужо Кракаў перад вачыма.

Чыгуначны вакзал

Нават у паветры адчуваецца веліч горада. Подых гісторыі ўваўсім. Кракавякі стараюцца сярод сучаснасці захаваць самабытнасць. Адна з прыкмет кракаўскай самабытнасці, якая трапілася на вочы –перасоўны шапік з абаранкамі: з сезамам, сырам, макам, ванілінам. Нестрымаў сябе. Незвычайны смак!Але й наш абаранак ня горшы. Абаранкі – адзін з сімвалаў Кракава. Такія шапікі ёсць амаль паўсюды ў людных месцах. Дарэчы менавіта ў Кракаве дакументальна зарэгістраваны першы выпадак масавай вытворчасці абаранкаў (па-польску – обважанэк). Ёсць звесткі пра абоз, гружаны обважанкамі, адпраўлены з Кракава ў якасці правіянту для войскаў, што ўдзельнічалі ў бітве пад Грунвальдам.Было гэта ў 1410 годзе. У бітве удзельнічалі таксама і нашыя продкі з Вялікага Княства Літоўскага. Уявіце сабе 16 вазоў абаранкаў для ваякаў. Смачна падмацаваліся!

Obwarzanki krakowskie

Ня ведаю як вам, але мнепадабаецца, калі хтосьці знаёмы праводзіць экскурсію. Толькі ў такім выпадку я заўсёды атрымліваю самую неабходную інфармацыю. Прафесійныя ж экскурсаводы ў пераважнай большасці па-просту перагружаюць гістарычнай інфармацыяй кшалту “хто і з кім і калі і дзе і як”. А па факце, у галаве застаецца толькі самае яскравае з мясцовых выбітнасцяў і нічога з таго, аб чым казаў экскурсавод. Вось і мне пашанцавала. Мая калега з польскай фірмы-партнёра правяла экскурсію па старой часцы гораду. Пачалі з Галоўнага рынку — найбуйнойплошчы сярэднявечнай і цяперашняй Еўропы. Галоўны Рынак – квадрат велічынёй 200 на 200 метраў. Заснаваны ў 1257 годзе на скрыжаванні гандлёвых шляхоў.У цэнтры плошчы будынак Сукенніц — гэта былыя гандлёвыя рады, гісторыя якіх узыходзіць да 12-13 стагоддзяў. На першым паверсе цяпер знаходзяцца крамы з вырабамі рамеснікаў і сувенірамі, наверсе — філіял нацыянальнага музея.

Плошча Галоўны Рынак

 

Сукенніцы – від знутры

На самой плошчы “рынку” акрамя сукенніц знаходзіцца базіліка Дзевы Марыі, найцэннагапомніка рэлігійнай архітэктуры Старого Горада. З найвысокай званіцы штогадзіны чуваць гукавы сігнал — хэйнал, мелодыя якога раптам абрываецца. Паводле легенды, шмат стагоддзяў таму трубач убачыў надыходзячыя да Кракава татарскія войскі і пачаў трубіць сігнал трывогі. Але яго тут жа забіла татарская страла. Аднак, хоць трубач ня скончыў мелодыі, кракавякі пачулі трывогу і змаглі падрыхтавацца да абароны горада. І яшчэ кажуць, што той, хто хоць раз пачуў выконванне гэтай мелодыі, ніколі не забудзецца на Кракаў. Вось і я не забудуся…

Касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Яшчэ адзін касцёл на Рынку — гэта маленькі, сярэднявечны касцёл святога Войцеха, адзін з найстарых помнікаў раманскай архітэктуры ў  Польшчы. Над Рынкам узвышаецца Вежа ратушы. А яшчё -ад раніцы да поздняга часу ўзімку і ўлетку стаяць квяцяркі –шапікі з кветкамі на любы густ і кашалёк. І квяцяркі таксама з’яўляюцца сімвалам горада. Як і конныя экіпажы, на якіх любяць катацца шматлікія турысты. Нятаннае задавальненне, але яно таго варта.

Паркінг

 

Дарэчы, на астатнім фотаздымку гарадская скарбонка, у якую турысты кідаюць свае ахвяраванні гораду. Своеасаблівы сімвал таго, што ў наступны раз абавязкова вернешся ў Кракаў. Кажуць, пару гадоў таму невялічкая група злодзеяў скрала такую скрыню. Але хлапцоў хутка знайшлі.

Пасля “Рынку” мая гід павяла мяне да Вавеля — рэзідэнцыі каралёў і біскупаў. У вавельскім кафедральным саборы праходзілі ўсе найважныя дзяржаўныя і рэлігійныя святы Польскай кароны, а затым і саюзнай дзяржавы Рэчы Паспалітай і нашага Вялікага Княства Літоўскага. У вавельскім некропалі пахаваныя амаль усе польскія каралі. Астатняе пахаванне прайшло 5 гадоў таму, калі разбіўся пад Смаленскам Прэзідэнт Польшчы з жонкай і ўсім светам польскай вярхушкі. Дарэчы, замак пачалі будаваць у 1000 годзе. З Вавелем звязана й легенда пра цмока,  які жыў у пячоры пад узгоркам замку і якога перамог Скуба — адважны вучань шаўца. Цікавая легенда-казка. Жадаючыя могуць пачытаць яе тут: http://prajdzisvet.org/kit/112-shmat-hadou-tamu-u-krakavie.html

Помнік цмоку вавельскаму
Вавель
Вавель

Падрабязнасці пра Вавель пісаць не буду. Раю прыехаць і паглядзець на ўласныя вочы. Яшчэ скажу, што адразу каля Вавеля знаходзіцца адно са старэйшых навучальных устаноў Польшчы і Еўропы – Ягелонскі ўніверсітэт, у якім вучыўся ў свой час Караль Вайтыла – будучы Папа Рымскі Ян Павел Другі. Увогуле Кракаў – месца цікавае для тых, хто любіць гісторыю. Горад дыхае ёю. А яшчэ гэта горад моладзі. Афіцыйна пражывае каля 800 тысяч жыхароў, але разам са студэнтамі і турыстамі атрымліваецца ўдвая болей. Кракаў – горад маладых, але й старым месца хапае )))) І гэта толькі малая частка маіх назіранняў, але можа аб чым яшчэ распавяду калісьці пазней. А пакуль – вашае здароў’е!

Але як я заўжды кажу – ува ўсім трэба ведаць меру! Дарэчы пра меру… Пацешную канструкцыю пабачыў у прыбіральні аднаго з кракаўскіх рэстаранаў. Яна для тых, каму было вельмі добра і раптам стала не зусім.

Вось такі элемент клопату аб чалавеку )))

На гэтым завяршаю свой пост. І рэкамендую паслухаць файную песеньку кракаўскага гуртаPod Budą з назвай “Nie przenoście nam stolicy do Krakowa”. У песні кракаўскія музыкі просяць усіх, ад каго гэта залежыць, не пераносіць сталіцу з Варшавы да Кракава. На самой справе, такія ідэі ды размовы былі ў польскім грамадстве ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Але неяк гэтае пытанне само “сышло на не”.

 

Pod Buda — Nie Przenoscie nam stolicy do Krakowa

5 thoughts on “Падарожнічаем далей!..

  1. спасибо,Юра!!!я так люблю Краков…была там однажды, и опять хочу…мало куда хочется — а туда хочу…

    Ответить
    1. Уважаемая Тамара, иногда если хочется — то очень даже стоит и нужно ))))
      Спасибо Вам за комментарий!

      Ответить
  2. Наконт штрафаў у Польшчы згодзен на 100 працэнтаў. Тое самая і на дарогах. Напрыклад, калі раптам польскія даішнікі пабачаць у цябе ўключаныя супрацьтуманыя фары ў ясны дзень, то штраф «кусанецца» добра — 100 злотых. У нас на такое парушенне нават ніхто не звярне ўвагі. Таму вывучаць трэба мясцовыя законы абавязкова.

    Ответить
  3. Дакладна! Таму й кажуць, што са сваім статутам да чужога манастыру ня ходзюць ))))))

    Ответить
  4. Widzę tu niemal dydaktyczną wypraw po Krakowie . Smaczki stolicy Małopolski pokazane z ciekawej perspektywy. Jest i coś dla dorosłych wycieczkowiczów — złoty płyn, znany pod wieloma nazwami w całym świecie ( Bier, пиво, piwo, beer, biere, cerveza, birra , … ) . Ale pojadę tam bardzo chętnie nie tylko z powodu przepięknych zabytków, tajemnych miejsc , schowanych w zaułkach krakowskich ulic, ale koniecznie dla tego ostatniego zdjęcia . Nie wiem, jak rozumieć to w systemie polskich nakazów i zakazów ( kar i mandatów ). Z jednej strony — czy można tu ulżyć sobie po nadmiernym wypiciu złotego płynu, czy absolutnie zakazane jest zachowanie tego typu po szklaneczce piwa ?

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *