Слушать радио Минская волна online
Видео-трансляция эфира
2020 - Год малой родины

СЛУШАТЬ
ОНЛАЙН

12.00 - 16.00

День на волне!

Данилов Василий


Сейчас играет:
Пятница, 31 июля 2020 года, 11:00

Беразіно стала наступным пунктам эстафеты абласной акцыі «Мая Радзіма! Мая Беларусь!»

Урачыста і шумна крочыць па Мінскай вобласці грамадска-культурная абласная акцыя «Мая Радзіма! Мая Беларусь!». Свята прысвечанае трылогіі года малой Радзімы, пачалося ў гарадскім пасёлку Івянец у Валожынскім раёне і ўжо сабрала нямала дзяцей, моладзі і людзей старэйшага пакалення ў Салігорскім раёне, Любані, Старых Дарогах і Крупках. 30 ліпеня акцыя прайшла ў Беразіно. Тут для бярэзінцаў спявалі заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская, зоркі айчыннай эстрады Жанэт, Аляксей Хлястоў, калектыў «PROвокация» і арт-група «Беларусы», піша газета «Бярэзінская панарама».

Цэнтральная плошча ў Беразіно ў гэты вечар ажыла і пераўтварылася ў вялікі кірмаш з гандлёвымі радамі і забавамі. Тут сабралася шмат гледачоў, у ліку якіх дэлегацыі вядучых калектываў раёна, шматколькасны прафсаюзны атрад, людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі. Для дзятвы і моладзі тут было сапраўднае раздолле – мноства атракцыёнаў і гульняў на любы густ. Для дарослых — выставы. Адна з іх наладжана работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі, прысвечаная творчасці нашага мастака Віктара Коласа.

Ён нарадзіўся ў невялічкай вёсцы Барсукі. Яго юнацтва прайшло сярод маляўнічых прастораў роднага края. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, адслужыў у арміі і вярнуўся ў родныя мясціны. Віктар пачаў мяляваць яшчэ ў дзяцінстве, а натхнялі яго на творчасць карціны мастакоў-класікаў і творы Якуба Коласа. Сёння Віктар жыве і малюе ў ЗША, аднак сувязь з бярэзінскім краем не губляе. Менавіта яна прымушае мастака ўзяцца за пендзаль і надае сапраўдную асалоду яго пейзажам і нацюрмортам.

— На яго карцінах – сапраўдная прыгажосць малой радзімы. Таму бярэзінцы з лёгкасцю пазнаюць славутую сядзібу графа Патоцкага, родную вёсачку мастака Барсукі, невялічкую рачулку Плаўня, раскідзістыя вербы над ракой Бярэзінай, — расказваюць бібліятэкары.

Багата бярэзінская зямля таленавітымі і творчымі людзьмі. Так, знакамітым брэндам краю з’яўляецца вядомы на ўсю рэспубліку, ды і за яе межамі фестываль народных тэатраў “Бярэзінская рампа”, які традыцыйна праходзіць вось ужо дваццаць гадоў. Ды і славіцца наш раён слаўнымі майстарамі народнай творчасці, працаўнікамі і рабочымі. Шматграннасць і багацце людзей бярэзінскага краю яскрава прадэманстраваў маладзёжны флэшмоб. Яркія надпісы “Адзіная”, “Развіваючая”, “Сацыяльная”, “Творчая”, “Аграрная” сімвалізавалі ўсе галіны, на якія накіравана дзейнасць раёна, а ролікавыя канькі — уменне ісці ў нагу з часам і нават апярэджваць яго, розналяровыя фарбы – бясконцы крэатыў і аптымізм мясцовай моладзі.

Флэшмоб задаў высокі градус настрою шматлікім гледачам перад канцэртам. Цэнтральнай тэмай якога была любоў да малой радзімы, гонар за яго культуру і поспехі. Такім пачуццямі і эмоцыямі жвава дзяліліся прама са сцэны ўсе паважаныя артысты. Словы іх песень вядомыя кожнаму, таму, калі спявалі зоркі – падпявалі і гледачы. А самыя маленькія не пасаромеліся выйсці бліжэй да сцэны і патанцаваць з зоркамі, сфатагравацца з імі. Аказваецца, не такія яны ўжо і далёкія тыя, каго паказваюць па тэлевізары падчас вялікіх канцэртаў!

– Праязджаю па розных гарадах і кожны раз як да сябе дамоў! Дзіўляюся хараству нашых вёсак і гарадоў, душэўнаму багаццю людзей, якія цёпла вітаюць нас і не шкадуюць апладысментаў. Тут я сапраўды адчуваю сябе часткай вялікай і дружнай беларускай сям’і” , — прызнавалася гледачам Жанэт.

Паглядзець на зорак беларускай эстрады, паслухаць іх, патанцаваць, зрабіць крутое сэлфі і адчуць яшчэ большы гонар за родны бярэзінскі край, сінявокую Беларусь, прыйшла і Юлія Ермаловіч. Дзяўчына жыве і вучыцца ў Італіі і ўсяго на некалькі месяцаў вярнулася ў родны аграгарадок Капланцы.

— Для мяне сённяшняя акцыя — вялікая падзеі, бо з-за пандэміі мы засталіся без канцэртаў і забаў, нарэшце атрымалі магчымасць добра адпачыць усёй сям’ёй. Ды і пагадзілася я з вялікай ахвотай удзельнічаць у флэшмобе. Вам не расказаць, колькі пачуццяў і эмоцый выклікаў ён у маёй душы. Я ў хуткім часе ізноў вярнуся ў сонечную Італію, але ніколі не забуду свайго роднага края, маёй весачкі і горада, якія прыгажэюць з кожным годам. Тут камфортныя школы і дзіцячыя садкі, за апошнія гады з’явілася шмат спартыўных і забаўляльных пляцовак, будуецца жыллё і добраўпарадкоўваюцца сядзібы. Усё гэта перапаўняе маё сэрца гонарам за родны край і Айчыну.

Закончылася акцыя дыскатэкай пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых маладых дзі–джэяў Беларусі — Сяргея Сямашкі. Нядаўна ён стаў бацькам, але займацца музыкай не кінуў Гэта і ні дзіўна, бо месца, дзе ты нарадзіўся і вырас…, дзе сустрэў суджаную і на свет з’явілася тваё дзіця, дае чалавеку сілы і натхненне.

— Наперадзе ва ўсіх нас – новыя слаўныя дасягненні, важныя справы, інавацыйныя тэхналогіі і навуковыя адкрыцці, спартыўныя перамогі і творчыя поспехі, — падвяла вынік акцыі начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Галіна Сакалоўская, а яны немагчымы без нашай любові да роднага краю, землякоў. На гэта настройваюць грандыёзныя выступленні любімых артыстаў краіны. Фінальныя канцэрты пройдуць 8 жніўня ў Ракаве – на той жа зямлі, якая і дала пачатак абласной акцыі.

berezino.by

Прочитано 56 раз
Каталог TUT.BY