
| « | Апрель 2019 | » | ||||
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
МВ-ХИТ
Бульба-хіт
5 месца - Дмитрий Колдун - Почему
І на 15-тым тыдні знаходжання ў чарце мы развітваемся з кампазіцыяй «Калі ты са мной» у выкананні дуэта Вольга Плотнікава і Аляксандр Лапскі. Але на змену ёй прыходзіць надзвычай рамантычны, па-сапраўднаму восеньскі трэк ад Дзмітрыя Калдуна пад назвай "Чаму?". Гэта пытанне не дае спакою артысту практычна чатыры хвіліны (менавіта столькі доўжыцца песня). А ці знойдзе яна водгукі ў вашых сэрцах, ці даб'ецца эмацыянальнага ўсплёску і ці закране струны Вашай душы - мы даведаемся праз сем дзён. А цяпер - проста слухаем ...
4 месца - Без билета - Солнце взойдет
На працягу сямі дзён галасуйце за любімыя песні беларускіх аўтараў і выканаўцаў на mvradio.by. Там жа ёсць магчымасць пазнаеміцца з трэклістом праграмы. А за пачаткоўцам ідуць старажылы нашага "Бульба-хіта" - калектыў "Без білета" і іх трэк "Сонца ўзыдзе". Восень наступіла, з кожным днём сонца ўзыходзіць ўсё пазней ... А песня хлопцаў, мабыць, нагадвае Вам пра лета і проста радуе сваёй лёгкасцю.
3 месца - БИ-2 и Смысловые Галлюцинации – Темные небеса
А вось тройка лідэраў - без зменаў. На трэцім месцы «Цёмныя нябёсы» ў выкананні калектываў БІ-2 і Смысловые галюцынацыі. Дарэчы, сумесная праца хлопцаў ужо 10 тыдняў у чарце.
2 месца - Виталий Воронко - Вяртайся
Нагадваю, што вы слухаеце пяцёрку лепшай беларускай музыкі тыдня Бульба Хіт. Эфір кожную нядзелю ў 12-00. На працягу ўсяго тыдня галасуйце за любімыя песні беларускіх аўтараў і выканаўцаў на mvradio.by. Там жа ёсць магчымасць пазнаеміцца з трэклістом праграмы. На другой пазіцыі - пазітыўны, малады, энергічны і проста таленавіты чалавек - Віталь Варанко з беларускамоўным трэкам "Вяртайся".
1 месца - Егиазар – Ступени радости
І зноў - з велізарным адрывам ад квартэта - лідзіруе Егіазар і яго "Прыступкі радасці". Але нешта мне падказвае, што канкурэнцыю яму складзе Дзмітрый Калдун. Чым жа скончыцца супрацьстаянне двух чароўных рамантыкаў - даведаемся праз тыдзень. А пакуль - Егіазар "Ступені шчасця".
